
Ружовы падкаст
By Ружовая Купіна

Ружовы падкастAug 16, 2022

Ружовы падкаст №8 - «Элвіс», вар'яцтва Эзры Мілера і Ледзі Гага.
Новы выпуск нашага падкаста ўжо тут! У ім нашы кіназнаўцы Аляксей і Марк пагутарылі пра фільм «Элвіс» База Лурмана, а таксама выказалі сваё меркаванне пра апошнія кінанавіны!

Ружовы падкаст №7 - Шэры чалавек, Хлопцы(3 сезон)
Расчараванне ад братоў Русса, сярэдні новы сезон хлопцаў, а таксама Джэй Ло і Бэн Афлек у новым выпуску Ружовага падкаста!
Таймкоды:
00:38 - «Шэры чалавек»;
32:18 - «Хлопцы»( 3 сезон);
51:07 - кінанавіны

Ружовы падкаст №6 - Найлепшыя фільмы першай паловы 2022 года
Новы выпуск Ружовага падкаста, у якім Аляксей падзеліцца суб'ектыўным топ-10 найлепшых фільмаў першай паловы 2022 года!

Ружовы падкаст №5 - Горшыя і лепшыя праекты Marvel 4-ай фазы
У пятым выпуску падкаста Аляксей з дапамогай чытачоў і слухачоў вызначыць, якія праекты Марвел, што выйшлі з 2021 года, добрыя, а якія - не.

Ружовы Падкаст №4 - «Месяцовы Рыцар», навіны тыдня і ода Оскару Айзэку.
У новым выпуску падкаста Аляксей падзеліцца меркаваннямі пра серыял «Месяцовы Рыцар», распавядзе гісторыю гэтага персанажа, зноў пасварыцца на Марвел і пракаментуе апошнія кінанавіны.

Ружовы Падкаст №3 - Доктар Дзіўны, Маці Ванда і Амерыка.
У трэцім выпуску нашага падкаста Аляксей распавядзе пра свае ўражанні ад фільма «Доктар Стрэнж у Мультысусвеце Вар'яцтва» ад рэжысёра Сэма Рэймі, пагутарыць пра лёс Кінасусвета Марвел і дакажа, што каханне - лепшае пачуццё на свеце.

Ружовы Падкаст №2 — Чаму «Усё паўсюль і адразу» абавязаны стаць новай класікай.
У другім выпуску «Ружовага падкаста» аўтар і рэдактар тг-канала «Ружовая купіна» распавядае пра фільм «Усё паўсюль і адразу», прызнаецца ў любові да фільма «Чалавек Швейцарскі Нож» і дае парады наконт ужывання алкаголя ў грамадскіх месцах на прыкладзе актора Бары Кеагана.

Ружовы Падкаст - Оскар 2022.
У гэтым выпуску Аляксей распавядае пра свае ўражанні ад 94-ай прэміі Оскар, прааналізуе асноўныя намінацыі і шмат разоў скажа, што «Кароль Рычард» - дрэнны фільм.